Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Паранае (парано) малако. Яг горло баліць, п'ем параыо малако, зь мёдам, з маслам. Гр. Паранае — ад парыць 'даводзіць да кіпення, кіпяціць'. Адтопленае (аттопляно) малако. Як сыр робімо, аттопліваям малако, у клінок зьліваям аттопляно малако i яно съцякая. Ст. С. Адтопленае — ад адтапіць: адтопл-ен-ае. Малодзіва (малодзіво) н. 1. Малодзіва. Надайіла малодзіва, ужэ, мусяць, Жучка хутко ацеліцца. Св. 2. Страва з малодзіва, мукі i масла. Смашно малодзіво, еш, сынок! Пл. Малодзіва — агульнаславянскае слова. Утворана пры дапамозе суфікса -ів-а (параўн. прадзіва, печыва, мліва) ад той асновы, што i старасл. млъзу — даю', млъсти даіць', параўн. літоўск. mitžti — даіць' (ЭСРЯ, I, 550; Фаем., II, 644—645). Малодзіва з ранейшага малоз1вамълзиво. Зычны дз замест з узнік, відадь, пад уплывам польскай мовы, дзе такая з'ява наглядаецца часта (параўн. звон i dzwon), хоць узнікненне дз на месцы першапачатковага з магчыма i ў выніку кантамінацыі слоў малозіва i малады (гл. ЭСРЯ, I, 550). Смятана (сьмятана) ж. Кап сьмятана была, паеў бы з блінцамі. Вар. Гэтым словам абазначаецца смятана як кіслая, так i салодкая. — Славенск. smetana —* смятана' i смятанка'; балг. сметана — тс., чэшск. smetana — тс. Часам для дыферэнцыяцыі скарыстоўваюцца састаўныя назвы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аттбпляно, зява, малоз1ва<мълзи, пем
5 👁
 ◀  / 177  ▶