ліўка з гусінай ці свіной крыві і расолу з бу-
ракоў' (Даль, IV, 670); польск. juszka — 'суп з крыві і мукі'.
А. Брукнер лічыць слова юха (юшка) праславянскім, якое толькі ў рускай мове не мае пачатковага j (уха); слова бытуе і ў іншых індаеўрапейскіх мовах: старапруск. juse — 'расол', літоўск. jŭšė — 'суп з рыбы', лац. jŭs — 'поліўка', індыйск. jŭsz і juszan — 'поліўка'.
Назвы малака і малочных страў
Малако н. Мо якого малака даць — праганяцімяш картоплі, га? Кр.
Малако — агульнаславянскае слова, адпаведнасці ёсць і ў іншых індаеўрапейскіх мовах: параўн. нямецк. Milch. Праславянскае *melko роднаснае латышск. malka — 'піццё', літоўск. malkas — 'глыток'. Бясспрэчнай этымалогіі няма (гл. Фасм., II, 645—646).
Для абазначэння рознага віду малака ў гаворках бытуюць састаўныя назвы.
Салодкае (салотко) малако. С кубачак салоткаго выпі замяст вады. Гр.
Кіслае (кісло) малако. Як мой стары, то нігды с салёнкамі салоткаго ні есьць, адно кісло малако. Ст. С.
Малако з-пад каровы. Сырадой. Кажуць, натто добро, яг дзіця п'е малако с-пат каровы, яно памагая ад усіх хваробаў. Гр.
— Укр. молоко з-під корови — 'сырадой'.
Літаральнае значэнне — 'толькі што падоенае'. Часам у гэтым значэнні ўжываецца і цёплае (цёпло) малако. Кр., Дзяр.
93 👁