Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Дрыгва — трясина, топь (БРС-62). — Руск. (дыял.) дрегва, дрягва — "говяжий или рыбий застуженный отвар, студень, холодец" (Даль, I, 494; КОС, 317); укр. дрігва — 'студзяністая маса' (Грынч., I, 444); дриглі —I квашаніна' (Шыла, ПЗГ, 544). Утворана слова пры дапамозе суфікса -в('а) ад кораня дрыг- (параўн. уздрыгнуць): дрыг-ва. Страва атрымала назву ад уласцівасці (застылы адвар дрыжыць, калі да яго дакрануцца). Квашанша ж. Слова сустракаецца спарадычна з тым значэннем, што i дрыгва (гл.). Хай застыня квашаніна, тагды будзем есьці. Ст. С. — Руск. (дыял.) квашенина (заходи.) — "холодец с говядины, который едят с квасом" (Даль, II, 103); польск. kwaszenina — квашаніна'. А. Брукнер адносіць яго да квас (Брукн., 286—287). Суфіксальнае ўтварэнне: кваш-анін-а. Юшка ж. Суп з крыві вепрука i перацёртай мукі. Кроў з паршука мяшаям з мукою, пяраціраям i варимо юшку. Ст. С. Радзей слова юшка ўжываецца ca значэннем кроў'. Юшка —'Те., Слон., Ваўк., Мает. (П. С.); юшка — кроў', Чэрв. (КСЧ); юшка: 1) сок ад варыва; 2) рыбная юшка; 3) кроў (СБН, Юрч.). Юшка — уха, ушица (из рыбы) (БРС-62). — Руск. (дыял.) юшка: 1) памянш. ад уха; 2) кроў (COC, 1016); юшка — 'навар мясны, з рыбы, наогул поліўка; юшник — 'по
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрйглі
13 👁
 ◀  / 177  ▶