Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы, дзе lak з нямецк. Lacke ад Lachę — 'мокрадзь, вадкасць' (Брукн., 289). Гармушка ж. Рэдкая страва—накрышаны ў малако ці пасоленую ваду хлеб. Як пост быу, гармушку рабілі с хлеба з вадою, а так крытым хлеп у малако. Гр. Гармушка — тс., Слон., Ваўк., Мает. (П. С.); гармушка — 'страва з вады, хлеба i солі', Радун. (МДСБМ); хармушка — 'страва з хлеба з вадою ці малаком', Слон. (МДСБМ), Случ. (Серж.). Слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы;. польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka: 1) поліўка з вады, піва i хлеба; 2) густая поліўка з мукі i інш.— з сярэдневерхненямецк. warmuos—/'цёплая поліўка, развараная каша' (Карл, I, 720; Сл, I, 219). Казякі (казяке), адз. казяк м. Агульная назва грыбоў (сырых, смажаных, салёных, марынаваных), Добрыя, смашныя сёні казяке, хоць грыбоў i мало. Гр. Цэлу кадушку насаліла казякоў. Kp. Казякі — грыбы', Мает, Слон, Ваўк. (П. C.), Пруж. (Зян.); казляк — 'любы харчовы грыб, акрамя баравіка' (ЛП, 84). Паходзіць слова ад казлякі, параўн. у БРС-62: казляк — маслёнок (грыб). Дрыгва ж. Застылы адвар (з галавы ці ног каровы, свінні) разам з кусочкамі мяса ці без яго. Пасмаліў цялячыя ногі i голаў, дрыгвы наварым. Ст. C. Дрыгва — тс, Маст, Ваўк, Слон, Бераст. (П. C.). Чырв. (Бір.), Віц. (BKC); драгва, дрига, дрыгли, драгли — тс. (ЛП, 376). 4. П. У. Сцяцко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

драглй, дрйга, дрыглй, іцёплая
9 👁
 ◀  / 177  ▶