Сырызна — зелень, овощи (БРС-62, РБС28). Утворана слова пры дапамозе ўскладненага суфікса -ынішч-а ад сыры: сыр-ын-ішча. Назвы некаторых іншых страў Саладуха ж. Даўней, як посьцілі, то ўсё саладуху елі: набоўтаюць мукі, i яна, як naстайіць, саладжая. Гр. Саладуха—усходнеславянскае слова, утворана пры дапамозе суфікса -ух-а ад усходнеславянскага солодъ, якое А. Праабражэнскі адносіць да індаеўрапейскага кораня *salt — соль'. Першапачатковае значэнне слова солад -4 салёны'; адсюль — 'прыпраўлены, смачны, салодкі' (ЭСРЯ, II, 318—319), параўн. у гаворках: салодны — салёны'. Булён м. У нас рэтко хто булён той варыць. Кр. — Руск. бульон, белар. булён, укр. бульон, польск. bulion, чэшск. bujon, славацк. bouillon (бытуе i ў іншых мовах). Слова запазычана, відаць, праз польскую мову з французскай: франц. bouillon — адвар — ад bouillir — 'варыць, кіпець' (КЭСРЯ, 48; Фаем., I, 240). Ляк м. 1. Юшка з рыбы. 2. Квашаніна з рыбы. Як наловімо рыбы — ляку наварым. Кар. Акрамя таго, ляк —* гэта i 'селядцовы расол'. От салодны ляк, у рот ні ўзяць, а еялядзёц ні натто. Гр. У маленстве лепшым для мяне ласункам быў лёк (тэта тая юшка ад селядцоў) (I, Гурскі). Лёк—'селядцовы расол' (РБС-53, БРС
Дадатковыя словы
налбвімо, саладўха
4 👁