Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Шчыпяры — тс., Мает., Слон. (П. С.); шчыпары — тс., Ваўк. (Сцяшк.). — Польск. szczypiór: 1) сцябло цыбулі, 2) часнок (Карл., VI, 596). Відаць, у гаворкі слова трапіла з польскай мовы, дзе яно агульнавядомае i выступав з больш шырокім семантычным аб'ёмам. Салата ж. Накрышанае лісце салаты, прыпраўленае соллю i смятанай. Нічого ні хочацца есьці, мо салаты нарабіць, ужэ салата нарасла. Гр. Страва атрымала назву ад расліны. Салата — запазычанне з французскай мовы, дзе salade ад італ. sałata (салёная зеляніна) лац. salare — саліць' (ЭСРЯ, II, 247). Зялёніва (зяленіво) н. Агульная назва садавіны i агародніны. То яблыкі, то паміндоры ці моркву рве i есьць нашчо. У нас зяленіва ні бракуя. Ст. C. Зяленіва — зелень (овощи) (РБС-53, РБС28); зяленіва — зелень' (у розных значэннях) (БРС-62). Утворана слова пры дапамозе суфікса -ів-а ад зелень, якое бытуе ў рускай, украінскай i польскай мовах, параўн.: балг. зеле — капуста', с.-х. зелье — шчаўе', чэшск. zeli — капуста'. Слова паходзіць ад назвы колеру (зялёны). Сырыншіча (сырынішчо) н. Сырая агародніна, садавіна (y процілегласць варыву). Сырынішчам жывот напхаў, a сілы ні дасць яно. Лепяй скварку якую зьзеў бы, то трывуляй было n. Гр. Сырызна—'сырая агародніна', Віц. (BKC
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёмам
9 👁
 ◀  / 177  ▶