Дрыгва — трясина, топь (БРС-62).
— Руск. (дыял.) дрегва, дрягва — "говяжий или рыбий застуженный отвар, студень, холодец" (Даль, I, 494; КОС, 317); укр. дрігва — 'студзяністая маса' (Грынч., I, 444); дриглі — 'квашаніна' (Шыла, ПЗГ, 544).
Утворана слова пры дапамозе суфікса -в(а) ад кораня дрыг- (параўн. уздрыгнуць): дрыг-ва.
Страва атрымала назву ад уласцівасці (застылы адвар дрыжыць, калі да яго дакрануцца).
Квашаніна ж. Слова сустракаецца спарадычна з тым значэннем, што і дрыгва (гл.). Хай застыня квашаніна, тагды будзем есьці. Ст. С.
— Руск. (дыял.) квашенина (заходн.) — "холодец с говядины, который едят с квасом" (Даль, II, 103); польск. kwaszenina — 'квашаніна'.
А. Брукнер адносіць яго да квас (Брукн., 286—287).
Суфіксальнае ўтварэнне: кваш-анін-а.
Юшка ж. Суп з крыві вепрука і перацёртай мукі. Кроў з паршука мяшаям з мукою, пяраціраям і варымо юшку. Ст. С. Радзей слова юшка ўжываецца са значэннем 'кроў'. Юшка — тс., Слон., Ваўк., Маст. (П. С.); юшка — 'кроў', Чэрв. (КСЧ); юшка: 1) сок ад варыва; 2) рыбная юшка; 3) кроў (СБН, Юрч.).
Юшка — уха, ушица (из рыбы) (БРС-62).
— Руск. (дыял.) юшка: 1) памянш. ад уха; 2) кроў (СОС, 1016); юшка — 'навар мясны, з рыбы, наогул поліўка; юшник — 'по
90 👁