Слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы, дзе lak з нямецк. Lacke ад Lache — 'мокрадзь, вадкасць' (Брукн., 289). Гармушка ж. Рэдкая страва — накрышаны ў малако ці пасоленую ваду хлеб. Як пост быў, гармушку рабілі с хлеба з вадою, а так крышым хлеп у малако. Гр. Гармушка — тс., Слон., Ваўк., Маст. (П. С.); гармушка — 'страва з вады, хлеба і солі', Радун. (МДСБМ); хармушка — 'страва з хлеба з вадою ці малаком', Слон. (МДСБМ), Случ. (Серж.). Слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы; польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka: 1) поліўка з вады, піва і хлеба; 2) густая поліўка з мукі і інш. — з сярэдневерхненямецк. warmuos — 'цёплая поліўка, развараная каша' (Карл., I, 720; Сл., I, 219). Казякі (казяке), адз. казяк м. Агульная назва грыбоў (сырых, смажаных, салёных, марынаваных). Добрыя, смашныя сёні казяке, хоць грыбоў і мало. Гр. Цэлу кадушку насаліла казякоў. Кр. Казякі — 'грыбы', Маст., Слон., Ваўк. (П. С.), Пруж. (Зян.); казляк — 'любы харчовы грыб, акрамя баравіка' (ЛП, 84). Паходзіць слова ад казлякі, параўн. у БРС-62: казляк — маслёнок (грыб). Дрыгва ж. Застылы адвар (з галавы ці ног каровы, свінні) разам з кусочкамі мяса ці без яго. Пасмаліў цялячыя ногі і голаў, дрыгвы наварым. Ст. С. Дрыгва — тс., Маст., Ваўк., Слон., Бераст. (П. С.). Чырв. (Бір.), Віц. (ВКС); драгва, дрига, дрыгли, драгли — тс. (ЛП, 376).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁