Старонка 49
◀ / 177 ▶
Сырызна — зелень, овощи (БРС-62, РБС-28). Утворана слова пры дапамозе ўскладненага суфікса -ынішч-а ад сыры: сыр-ын-ішча. Назвы некаторых іншых страў Саладуха ж. Даўней, як посьцілі, то ўсё саладуху елі: набоўтаюць мукі, і яна, як пастайіць, саладжая. Гр. Саладуха—усходнеславянскае слова, утворана пры дапамозе суфікса -ух-а ад усходнеславянскага солодъ, якое А. Праабражэнскі адносіць да індаеўрапейскага кораня *salt — 'соль'. Першапачатковае значэнне слова солад — 'салёны'; адсюль — 'прыпраўлены, смачны, салодкі' (ЭСРЯ, II, 318—319), параўн. у гаворках: салодны — 'салёны'. Булён м. У нас рэтко хто булён той варыць. Кр. — Руск. бульон, белар. булён, укр. бульон, польск. bulion, чэшск. bujon, славацк. bouillon (бытуе і ў іншых мовах). Слова запазычана, відаць, праз польскую мову з французскай: франц. bouillon — адвар — ад bouillir — 'варыць, кіпець' (КЭСРЯ, 48; Фасм., I, 240). Ляк м. 1. Юшка з рыбы. 2. Квашаніна з рыбы. Як наловімо рыбы — ляку наварым. Кар. Акрамя таго, ляк — гэта і 'селядцовы расол'. От салодны ляк, у рот ні ўзяць, а сялядзёц ні натто. Гр. У маленстве лепшым для мяне ласункам быў лёк (гэта тая юшка ад селядцоў) (І. Гурскі). Лёк—'селядцовы расол' (РБС-53, БРС-62).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 177 ▶