Старонка 48
◀ / 177 ▶
Шчыпяры — тс., Маст., Слон. (П. С.); шчыпары — тс., Ваўк. (Сцяшк.). — Польск. szczypiór: 1) сцябло цыбулі, 2) часнок (Карл., VI, 596). Відаць, у гаворкі слова трапіла з польскай мовы, дзе яно агульнавядомае і выступае з больш шырокім семантычным аб'ёмам. Салата ж. Накрышанае лісце салаты, прыпраўленае соллю і смятанай. Нічого ні хочацца есьці, мо салаты нарабіць, ужэ салата нарасла. Гр. Страва атрымала назву ад расліны. Салата — запазычанне з французскай мовы, дзе salade ад італ. salata (салёная зеляніна) < лац. salare — 'саліць' (ЭСРЯ, II, 247). Зяленіва (зяленіво) н. Агульная назва садавіны і агародніны. То яблыкі, то паміндоры ці моркву рве і есьць нашчо. У нас зяленіва ні бракуя. Ст. С. Зяленіва — зелень (овощи) (РБС-53, РБС-28); зяленіва — 'зелень' (у розных значэннях) (БРС-62). Утворана слова пры дапамозе суфікса -ів-а ад зелень, якое бытуе ў рускай, украінскай і польскай мовах, параўн.: балг. зеле — 'капуста', с.-х. зелье — 'шчаўе', чэшск. zeli — 'капуста'. Слова паходзіць ад назвы колеру (зялёны). Сырынішча (сырынішчо) н. Сырая агародніна, садавіна (у процілегласць варыву). Сырынішчам жывот напхаў, а сілы ні дасць яно. Лепяй скварку якую зьзеў бы, то трывуляй было п. Гр. Сырызна —'сырая агародніна', Віц. (ВКС).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 177 ▶