Старонка 47
◀ / 177 ▶
наробіць да мяса. Кр. Нарабі паміндораў: паміндоры есьцяка, пяратры солью і залі смятанаю. Гр. Паміндоры — лексікалізаваная форма множнага ліку ад паміндор — фанетычнага варыянта слова памідор, якое паходзіць з італьянскай мовы: pami doro літаральна значыць 'залатыя яблыкі' (ЭСРЯ, II, 103). Расол м. Рэдкая халодная страва з агуркоў. Накрышаныя агуркі пераціраюцца часнаком і соллю і разбаўляюцца вадой і квасам (радзей — кіслым малаком). Як натто гарачо, од добро расолу паесьці, яг гурке родзяць. Гр. Акрамя таго, слова расол называе сок з квашанай капусты ці салёных агуркоў, а таксама вадкасць ад пасоленага мяса. Расол, росол, росил, росул: 1) расол у кіслай капусце, агурках; 2) расол, у якім соляцца агуркі; 3) селядцовы лёк; 4) квашаная капуста, агуркі (ЛП, 401). Расол — агульнаславянскае слова, утворанае бязафіксным спосабам ад рассаліць: рассол(ить) > расол. Цыбуля ж. Салат з зялёнай цыбулі. Цыбулі нарабіла: нарвала шчыпяроў, пацерла с солью і сьмятанаю заліла — ешча на здароё. Гр. Салат атрымаў назву ад агародніны. Цыбуля — запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з нямецкай мовы < лац. caepula — 'цыбуля'. Шчыпяры (шчыпярэ), адз. шчыпёр м. Пер'е цыбулі. От выпярло, шчыпярэ з хлебам папоўніцы есьць. Ст. С.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 177 ▶