яна прыгатавана, параўн. польск. szczaw — 'страва са шчаўя' (Карл., VI, 576).
Лебяда (лябяда) ж. Суп з лебяды. Лябяды пахлёбаў бы, каб была, да ні наварыш ніяк. Гр.
З гора, з бяды паеў лебяды (Рап., 38).
Страва атрымала назву ад расліны, з якой яна гатуецца. Як назва расліны слова лебяда — агульнаславянскае, корань той, што і ў слове лебедзь (леб-); параўн. лац. albus — 'белы'; расліна атрымала назву ад колеру лісця (сподняй часткі) (КЭСРЯ, 179; Фасм., II, 469).
Радзіска ж. Страва са сталовай рэдзькі, прыпраўленай смятанай і цыбуляй. Радзіскі паем, кап апяціт быў. Кр.
Страва атрымала назву ад агародніны. Радзіска — запазычанне з франц. radis ад лац. radix — 'корань' (ЭСРЯ, II, 194).
Гурок м. Гурка якого зьзясі с хлебам і ўжэ ні галодны. Кр.
Для абазначэння рознага віду гуркоў як стравы ці прыправы бытуюць састаўныя назвы: 1) салодныя гуркі і 2) мочаныя гуркі. Першая назва ўжываецца са значэннем літаратурнай салёныя (а)гуркі, другая — маласольныя. Салодных ні любіць, а вот мочаныя панаравіў: есьць і ішчэ просіць, каб насаліла. Гр.
Гурок — суфіксальнае ўтварэнне (суфікс -ок) ад ранейшага огуръ, запазычанага з грэчаскай мовы: грэч. agouros — 'агурок' (КЭСРЯ, 229).
Паміндоры, адз. паміндор м. Салат з памідораў. Хай гаспадыня паміндораў з палмісак
81 👁