Як назва культуры морква — агульнаславянскае слова, утворана ад морка, якое бытуе ў народных гаворках: морк-в-а.
Пасоля ж. Суп з бульбы і фасолі. Мо, табе, сынку, пасолі наліць, пахлёбаяш, га? Гр. Спарадычна сустракаецца састаўная назва пасоля з картоплямі, як дакладная назва саставу, з якога прыгатавана страва.
Пасоля — тс., Маст., Слон. (П. С.), Чэрв. (КСЧ).
Суп атрымаў назву ад агародніны. Пасоля — вынік скарачэння састаўной назвы, з яе ўзята тое слова, якое адрознівае адзін від стравы ад другога, параўн. морква.
Пасоля — з фасоля, запазычанага праз польскую мову з сярэдневерхненямецк. fasôle < грэч. faselos (КЭСРЯ, 355).
Гарох м. Суп з бульбы і гароху. Малы Лёнік натто любіў гарох есьці: нальеш місачку — от хлёбая, падушыўшы картоплі. Гр. Зрэдку сустракаецца і састаўная назва картоплі з гарохам, ад якой — у выніку скарачэння — узнікла назва гарох, параўн. пасоля, морква.
Шчавей м. Рэдкая кіслая страва, прыгатаваная са шчаўя. На палудзянь прынясла шчаўю пахлёбаць. Зл.
Шчавей — тс., Слон., Маст., Ваўк. (П. С.); шчавей, шчавух (ЛП, 413).
Шчаўе — щавель (БРС-62).
— Руск. щавель, дыял. щавей, укр. щавель, дыял. щавій, славенск. ščavja (ЭСРЯ, II, 1253).
Шчавей — ад шчаў, якое ад шчы, корань той, што і ў слове сок (КЭСРЯ, 385, 387).
Страва атрымала назву ад расліны, з якой
75 👁