раки — 'страва са смажаных буракоў' (Грынч., I, 115), польск. burak — 'бурак' (агародніна).
Боршч атрымаў сваю назву ад культуры, з якой ён гатуецца. Як назва агародняй культуры слова бурак запазычана з польскай мовы, дзе яно з італьянскай (Сл., I, 50).
Капуста ж. Мо забяліць капусту ці так есьцімяш? Гр.
Капуста: 1) капуста; 2) щи (БРС-62).
— Руск. капустник — "род щей"; дыял. капуста — "щи"; укр. капусняк — 'капуста' (страва); польск. kapusta — 'капуста', kapuśniak — тс.
А. Брукнер адносіць слова капуста (назва стравы) ва ўсходнеславянскіх мовах да запазычанняў з польскай, дзе яно з італьянскага composta < лац. composita — 'сумесь'. Агародніна, паводле яго слоў, атрымала назву ад стравы (Брукн., 218).
Морква ж. Суп з бульбы і драбкоў морквы. Даўно ўжэ морквы ні елі, трэ наварыць, да пахлёбаяця забяліўшы. Гр. Морква смашна забеляная, як картоплі лошкаю патрэш у місцы і забеліш. Ст. С.
Спарадычна сустракаецца і састаўная назва картоплі з моркваю (ці морква з картоплямі) як дакладная назва саставу, з якога прыгатавана страва. Налі мне палмісак морквы с картоплямі. Кр.
Морква — тс., Маст., Ваўк., Слон. (П. С.); Віц. (Нікіф.); морка — тс., Слон. (П. С.).
— Руск. морковник — 'суп з морквы і бульбы' (Даль, II, 347), укр. морквяник — тс.
Страва атрымала сваю назву ад агародніны, з якой яна гатуецца.
78 👁