сам'; дыял. батвинья — 'буракі, квас з буракоў' (СРНГ, III, 134), укр. ботвина — 'сцябло буракоў', польск. boćwina, botwina — тс.
А. Праабражэнскі звязвае гэта слова з ніжненямецк. Beete — 'бурак' (ЭСРЯ, I, 39). М. Фасмер выступае супраць такога меркавання (т. I, 200). А. Брукнер адносіць польск. boćwina да запазычанняў з беларускай мовы, беларускае бацвінне ад буцвець — 'разрастацца', адсюль бацвінне літаральна значыць — 'зеляніна, якая разрастаецца' (Брукн., 33, 51). У беларускіх народных гаворках слова бацвінне значыць 'зеляніна' наогул. Таму думка А. Брукнера заслугоўвае ўвагі этымолагаў.
Бацвінне — суфіксальнае ўтварэнне (суфікс -ьj-) ад бацвіна, якое ад батва (суфікс -ін-): бацв-ін-j-э.
Страва атрымала сваю назву ад сцябла маладых буракоў, з якіх яна гатуецца.
Буракі (буракё) толькі мн. Суп з накрышаных буракоў, прыпраўленых бульбай і цыбуляй. Буракоў наеўсё, боляй нічого ні хачу. Кр.
Буракі — 'боршч', Маст., Ваўк., Слон. (П. С.), Чэрв. (КСЧ), Случ. (Серж.).
Пані Даміцэля любіць гарох і бульбу, а пан Зыгмусь буракі і капусту (Я. Колас, Зб. тв., т. II, 1951, 345).
Буракі — 'боршч' (РБС-28).
— Руск. бурак — "красная свекла", дыял. бураки — "свекла и борщ" (Даль, I, 142); бураки — "похлебка, сваренная из свежей или квашеной свеклы" (СРНГ, III, 280), бурачки — 'борщ' (СРНГ, III, стар. 281); укр. бу
77 👁