яна прыгатавана, параўн. польск. szczaw — 'страва ca шчаўя' (Карл., VI, 576). Лебяда (лябяди) ж. Суп з лебяды. Лябяды пахлёбаў бы, каб была, да ні наварыш ніяк. Гр. 3 гора, з бяды паеў лебяды (Рап., 38). Страва атрымала назву ад расліны, з якой яна гатуецца. Як назва расліны слова лебяда —* агульнаславянскае, корань той, што i ў слове лебедзь (леб-); параўн. лац. albus — белы'; расліна атрымала назву ад колеру лісця (сподняй часткі) (КЭСРЯ, 179; Фаем., II, 469). Радзіска ж. Страва са сталовай рэдзькі, прыпраўленай смятанай i цыбуляй. Радзіскі паем, кап апяціт быў. Кр. Страва атрымала назву ад агародніны. Радзіска — запазычанне з франц. radis ад лац. radix — корань' (ЭСРЯ, II, 194). Гурок м. Гурка якого зьзясі с хлебам i ўжэ ні галодны. Кр. Для абазначэння рознага віду гуркоў як стравы ці прыправы бытуюць састаўныя назвы: 1) салодныя гуркі i 2) мочаныя гуркі. Першая назва ўжываецца са значэннем літаратурнай салёныя (а)гуркі, другая — маласольныя. Салодных ні люб'щь, а вот мочаныя панаравіў: есъцъ i ішчэ просіць, каб насаліла. Гр. Гурок — суфіксальнае ўтварэнне (суфікс -ок) ад ранейшага огуръ, запазычанага з грэчаскай мовы: грэч. agouros — агурок' (КЭСРЯ, 229). Паміндоры, адз. паміндор м. Салат з памідораў. Хай гаспадыня паміндораў з палмісак
Дадатковыя словы
любщь, лябядй
5 👁