Гарбуз (гарбус) м. Рэдкая страва з гарбуза і пшанічнай мукі ці прасяных круп. Гарбус лупім, выкідаям насеннё і варым, тагды працэджваям, пацсыпаям мукі або крупоў, заварваям — і гарбус гатоў, можно есьці. Гр. Гарбуз: 1) тыква, 2) тыквенник (БРС-62). — Руск. (дыял.) арбузяха — "каша из тыквы" (СРНГ, I, 270). З беларускай мовы слова гарбуз запазычыла польская мова (Брукн., 169). Страва атрымала сваю назву ад культуры, параўн. укр. гарбузова каша — 'гарбуз' (страва). Як назва культуры гарбуз з цюркскіх моў: татарск. karpuz, кум. Xarbuz < персідск. Xarbuza — 'дыня' (Фасм., I, 83). Бацвінне (бацьвінё) н. Рэдкая страва са сцябла і лісця маладых буракоў. На палудзянь бацвіня навару, ужэ бураке падрасьлі. Кр. Зрэдку гэтым словам называюць і страву з клубняў буракоў. Накапала буракоў, бацьвіня звару. Гр. Акрамя таго бацвінне — гэта і само сцябло буракоў. Гр. Бацвінне — тс., Докш. (Мат., 67), Віц. (Нікіф.); бацвінне — "щи свекольные" (СБН). Бацвінне — щи зеленые (РБС-53); бацвінне: 1) ботва свеклы; 2) суп из молодой свеклы; борщ; ботвинья (БРС-62). — Руск. ботвинья — 'халодная страва з квасу з адвараным бацвіннем, цыбуляй, ры-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁