Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
тая каша*, крупеня — "кашица, размазёнка, похлёбка с крупою" (Даль, II, 202), крупеня— 'ячны суп, суп з крупою' (СОС, 361); укр. крупник — 'грэцкая каша, запраўленая тварагом'; польск. krupnik: 1) суп з круп, 2) той, хто робіць крупы, прылада рабіць крупы (Карл.), чэшск. krupice — 'манныя крупы'. Утворана слова ад крупы-, суфікс -нік; літаральнае значэнне — крупяны' (суп). Куцця (куця) ж. Каша з ячных круп, прыпраўленых тлушчам (салам). Мо на дзет куці наварыць з ячменных крупоў? Св. Акрамя таго, слова куцця абазначае: 1) спецыяльную страву з круп (звычайна ячных), якую вараць на каляды; 2) рэлігійнае свята, калі ядуць куццю. Куцця — 'каша з ячных круп', Чэрв. (КСЧ); куцця — 'каша з пшанічных зярнят, з ячных круп', Віц. (ВКС). Куцця: 1) этнаграф. кутья"; 2) рэліг. сочельник" (БРС-62). — Руск. кутья — 'сухая ячная каша ці пшанічная, рысавая з разынкамі'; укр. кутья, старасл. кутия, куцця, польск. kucia, kutja. Ba ўсходнеславянскіх помніках—з XII ст. (Срази., I, 1382). Запазычанне з грэчаскай мовы, дзе kukki, мн. kukia — боб' (ЭСРЯ, I, 423). Карловіч адносіць гэта слова ў польскай мове да запазычанняў з украінскай мовы. Аднак, улічваючы адсутнасць цекання ў украінскай мове i фанетычнае аблічча слова ў пагранічных з польскімі беларускіх гаворках {куця), можна бачыць, на наш погляд, у польскім kucia беларускае пасрэдніцтва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 177  ▶