Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Слова зацерка ўтворана ад зацерці: зацер-ка. Літаральнае значэнне — зацертая' (мука). Макароны толькі мн. Страва з пшанічнай мукі ў выглядзе палосак цеста. Накрыилыла макаронаў, звару i будзяця есьці. Макароны смашныя, як сьвежыя. Ст. С. Макароны — тс., Мает., Ваўк., Слон. (П. С.), Віц. (Нікіф.); макарон — лапша (СБН). Макарона — макароны (РБС-53); макарона: 1) макароны, 2) лапша (БРС-62). — Руск. макароны — трубчатая лапша, укр. макароны, польск. makaron, чэшек. makarony, makaron. Слова запазычана з італьянскай мовы, італ. maccaroni ад грэч. makaria — 'страва з ячменнай мукі ці круп' (ЭСРЯ, I, 503). Макароны — ад макарона, што бытуе ў гаворках са значэннем 'раскачанае цеста, якое крышаць на макароны'. Назвы крупяных страў Крупнік м. Суп з ячных ці грэцкіх круп. Крупнік забёляны от сёрбаюць дзеці. Пл. Крупнік — 'суп з крупаў ці з бульбай, з гарохам' — Малар. (МДСБМ); крупны — 'густы суп з крупаў', Віц. (ВКС); крупенъ — крупнік', Чэрв. (КСЧ); крупеня — крупнік', Віц. (ВКС), Бых. (Мат., 87); крупеня ці крупны — 'суп з ячных, грэцкіх i жытніх круп', Віц. (Нікіф.). Крупны —* крупяной суп (РБС-53, БРС-62). — Руск. крупеник — 'грэцкая каша, запраўленая тварагом'; дыял. крупеник— 'кру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крўпнік
10 👁
 ◀  / 177  ▶