Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Падкалочаныя. Бульбяны суп, запраўлены перацёртаю ў галушкі мукой. Як картоплі зварацца, тагды сыплям пярацёртую муку i прыварваям — от i паткалочаныя. Зрэдку адзначаюцца састаўныя назвы падкалочаныя картоплі i шчалачонкі з падкалоткаю. Падкалотка —*тс., Радун., Малар., Навагр. (МДСБМ). Падкалочаныя — субстантывіраваны дзеепрыметнік, утвораны ад падкалаціць — 'заправіць (суп) перацёртаю мукою'. Зацёрка ж. Зацірка. Як на хутко трэда, то зацерку найхучэй зварыш: пярацёр мукі з вадою i вары. Кр. Зацерка — зацірка', Слон., Мает., Шчуч. (П. С.), Ваўк. (Сцяшк.), Навагр. (МДСБМ), Скідз. (ХБД, 138), Івац. (МДАБМ, 711); зацірка, Віц. (ВКС); зацярыха, Віц. (ВКС). Зацірка — суп мучной (РБС-53, БРС-62). — Руск. (дыял.) затирка — 'прыправа да ежы ці падкалотка; здоба, асабліва сала'; затирка — 'лапша, якую не крышаць, а качаюць шарыкамі'; "пшеничная саламатка, болтушка"; затерка — 'кадушка, у якой заціраюць' (Даль, I, 649); затирка — похлёбка" (СОС, 255); укр. затерка i затиерка, стеранка, стиранка — зацірка' (ЛАУГ, II, карта 167); польск. zacierka — тс. I. Дзендзялеўскі адносіць слова да агульнаўсходнеславянска-польскіх утварэнняў20. 20 Й. О. Д з е н д з е л i в с ь к и й. Лінгвістичнии атлас украшських народних говорів ЗакарпатськоУ області УРСР. Докт. дис., ч. I. Ужгород, 1961, стор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лінгвістйчнйй
12 👁
 ◀  / 177  ▶