Галкі— 'звараная непакрышаная бульба', Мсцісл. (Юрч.). Галушка: 1) галушка, клёцка; 2) катыш (БРС-62). — Руск. галушка; укр. галушка — тс. Галушкі — лексікаваная форма множнага ліку ад галушка, якое лічыцца запазычаннем з украінскай мовы; галушка ад гал — 'невялікі шар', суфікс----ушк-а (КЭСРЯ, 73). Як назва стравы слова галушкі малаўжывальнае. Часцей яно сустракаецца ў форме адзіночнага ліку ca значэннем мучнога шарыка ў зацірцы. Гр., Кр. Клёцкі. Слова сустракаецца толькі спарадычна як сінонім да галушкі (гл.). Бало мяшчаня на галушкі ўсё клёцкі казалі. Гр. Як стылізацыя пад польскую мову, ужываецца слова i ў форме клюцкі. Еш, пан, клюцкі i будзъ люцкі. Ст. С. Клёцкі бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх літаратурных мовах. Запазычана праз польскую мову (ktoska, kluska) з нямецк. Kloss — 'скіба, клёцка' (Сл., II, 244). Шчалачонкі толькі мн. Бульбяны суп. Наскрабеш картопялъ, парэжаш на дромно й зварыш шчалачонак на вячэру, добро? Гр. Шчолакі — тс., Слон. (П. с.). Спарадычна сустракаецца i састаўная назва картоплі з шчолакам. Хай картопялъ ш шчолакам пахлёбая. Гр. Утворана слова шчалачонкі ад шчолак 'вадкая частка супу': шчалач-онк-і, відаць, пад уздзеяннем слоў пячонкі, адваронкі i г. д. Літаральнае значэнне — (бульба) 'са шчолакам — рэдкая, з поліўкаю
8 👁