Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
сткай мукі). Сёніка ўжэ адных картаплянікаў вам напякла, раз з мукі нісмашныя. Гр. Як жартаўлівае картаплянік сустракаецца i ca значэннем — 'той, хто любіць бульбяныя бліны'. Картафлянікі — 'картофельные блины' (КСЧ). — Руск. (дыял.) картофельник: 1) ахвотнік да бульбы; 2) прадавец бульбы; 3) страва з бульбы (Даль, II, 94). Утворана слова картаплянік ад састаўной назвы картапляны блінец (картаплян -ік) шляхам,,сціскання" словазлучэння. Аладка (алитка) ж. На скварадзе алатак c пуяць пячэцца. Гр. Алатка — аладка', Маст., Ваўк., Слон. (П. C.); аглатка, Ваўк. (Сцяшк.), латка, Радашк. i Радун. (МДСБМ); ладка, Чэрв. (КСЧ), Мсцісл. (Юрч.); аладок, Малар. (МДСБМ). — Руск. оладья, дыял. оладка (Даль, II, 670); укр. оладка\ польск. oładka (Брукнер). Я. Карскі адносіць слова аладка да запазычанняў з грэчаскай мовы: грэч. eladion ад elaion —1 алей'. А. Брункер разглядае яго ў польский мове як украінізм i таксама набліжае да алей (Брукн., 686). Аладка— уласна беларускае ўтварэнне з дапамогай суфікса -к-а ад запазычанага (грэч.) eladion. Літаральнае значэнне — 'алейнае печыва'. Назвы бульбяных i малочных супаў Галушкі. Бульбяныя клёдкі, звараныя ў вадзе ці малацэ. Асталосё цесто ад блінцоў, то мо галушкаў наварыць, га? Ст. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

алйтка, галўшкі, картофельнйк
6 👁
 ◀  / 177  ▶