нець, дыял. блинец (Лыс., СЛЛ, 10); славенск. mlinec; в.-л.mlinc, blinc, н.-л. mlync. Слова ўтворана ад блін з дапамогаю былога памяншальнага суфікса -ец (параўн. кубел i кубелец), які страціў сваё ранейшае адценне ў выніку дыферэнцыяцыі слоў блін (гл.) i блінец. Блін м. Тоўсты бліыец ca скваркамі (звычайна ў дарогу). Як паедзяш у балото, то бліноў напяку на дарогу. Kp. Акрамя таго, слова блін мае i значэнне літаратурнага млын. Паехаў да бліна пшаніцу малоць. Гр. Блін — 'тоўсты блінец ca скваркамі', Маст., Ваўк., Слон. (П. C.), Віц. (Нікіф.). Блін — блин (БРС-62). — Руск. блин, стараруск. блинъ, млинъ, укр. (стар.) блин, (сучасн.) млинець, балг. млин, польск. blin. Блін з ранейшага млін як вынік дысіміляцыі, якое ад малоць; мъл-инь, суфікс -ін. Літаральнае значэнне — 'прыгатаванае з молатага, мукі' (КЭСРЯ, 38). Блінчык м. Тоненькі невялікі блінец (пякуць звычайна дзецям). Вам блінцэ, a Коліку блінчык. Ст. C. Блінчык — тс., Маст., Слон., Ваўк. (П. C); блінчык — 'невялікі тонкі блінец на малацэ i яйцах', Чэрв. (КСЧ); блінчык — 'тонкая аладка\ Малар. (СДСБМ); блінчык — у А. Карпюка (Дзве сасны), A. Кулакоўскага i інш. (КТСБМ); блінчык — блинчик (РБС-37). Слова блінчык утворана ад блінец з дапамогаю памяншальнага суфікса -ік. Картаплянік м. Блінец, спечаны амаль з адной цёртай бульбы (з вельмі нязначнай чаз
Дадатковыя словы
млйн
4 👁