Камякі, толькі мн., абл.— картошка (мятая), пюре (картофельное) (БРС-62); камы, толькі мн., абл.— картофельное пюре (БРС62). — Руск. (дыял.) комы — 'яда: шарыкі з расцёртага гароху i тоўчанай бульбы' (COC, 338), укр. кома, ковма — 'бульбяное пюрэ' (Лыс., СЛЛ, 26). Камяк — суфіксальнае ўтварэнне (суфікс -як) ад ком, якое бытуе ва ўсходнеславянскіх i балтыйскіх мовах (параўн. латышек, kams — камяк'). Літаральнае значэнне слова камяк— 'сціснуты, скамечаны'; параўн. комчыць — есці' (у гаворках), комъкати — прычашчацца' (Срази., I, 1267). Для абазначэння страў, прыгатаваных з бульбы i мукі, бытуюць словы бабка, блінец, блін, аладка, картаплянік, падкалочаныя. Бабка (бапка) ж. Печыва (звычайна цыліндрычнай формы) з дранай бульбы, прыпраўленай мукою i скваркамі. На дзет съпяку банку, надраўшы картопялъ. Вар. Бабка (страва з цёртай бульбы) — бабка (БРС-62). Бульбяная страва атрымала сваю назву ад хлебнага вырабу на аснове агульнасці формы. Блінёц м. Тонкая перапечка з рэдкага цеста (звычайна з дранай бульбы, прыпраўленай мукой), спечаная на скаварадзе. Каму блінец, а каму алатку даць, хлопцы? Пл. Блінец —- блинок (СБН); блінец — блин (РБС-37); блінец, блін — блин (РБС-53); блінец — блин, блинчик (БРС-62). — Руск. (дыял.) — блинцы (Даль, 1,97); блинец — блін' (СРНГ, III, 25); укр. мли
6 👁