Галкі — 'звараная непакрышаная бульба', Мсцісл. (Юрч.).
Галушка: 1) галушка, клёцка; 2) катыш (БРС-62).
— Руск. галушка; укр. галушка — тс.
Галушкі — лексікаваная форма множнага ліку ад галушка, якое лічыцца запазычаннем з украінскай мовы; галушка ад гал — 'невялікі шар', суфікс — -ушк-а (КЭСРЯ, 73).
Як назва стравы слова галушкі малаўжывальнае. Часцей яно сустракаецца ў форме адзіночнага ліку са значэннем мучнога шарыка ў зацірцы. Гр., Кр.
Клёцкі. Слова сустракаецца толькі спарадычна як сінонім да галушкі (гл.). Бало мяшчаня на галушкі ўсё клёцкі казалі. Гр.
Як стылізацыя пад польскую мову, ужываецца слова і ў форме клюцкі. Еш, пан, клюцкі і будзь люцкі. Ст. С.
Клёцкі бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх літаратурных мовах. Запазычана праз польскую мову (kloska, kluska) з нямецк. Kloss — 'скіба, клёцка' (Сл., II, 244).
Шчалачонкі толькі мн. Бульбяны суп. Наскрабеш картопяль, парэжаш на дромно й зварыш шчалачонак на вячэру, добро? Гр.
Шчолакі — тс., Слон. (П. С.).
Спарадычна сустракаецца і састаўная назва картоплі з шчолакам. Хай картопяль ш шчолакам пахлёбая. Гр.
Утворана слова шчалачонкі ад шчолак 'вадкая частка супу': шчалач-онк-і, відаць, пад уздзеяннем слоў пячонкі, адваронкі і г. д. Літаральнае значэнне — (бульба) 'са шчолакам — рэдкая, з поліўкаю'.
87 👁