сткай мукі). Сёніка ўжэ адных картаплянікаў вам напякла, раз з мукі нісмашныя. Гр.
Як жартаўлівае картаплянік сустракаецца і са значэннем — 'той, хто любіць бульбяныя бліны'.
Картафлянікі — 'картофельные блины' (КСЧ).
— Руск. (дыял.) картофельник: 1) ахвотнік да бульбы; 2) прадавец бульбы; 3) страва з бульбы (Даль, II, 94).
Утворана слова картаплянік ад састаўной назвы картапляны блінец (картаплян -ік) шляхам „сціскання“ словазлучэння.
Аладка (алатка) ж. На скварадзе алатак с п'яць пячэцца. Гр.
Алатка — 'аладка', Маст., Ваўк., Слон. (П. С.); аглатка, Ваўк. (Сцяшк.), латка, Радашк. і Радун. (МДСБМ); ладка, Чэрв. (КСЧ), Мсціcл. (Юрч.); аладок, Малар. (МДСБМ).
— Руск. оладья, дыял. оладка (Даль, II, 670); укр. оладка; польск. oładka (Брукнер).
Я. Карскі адносіць слова аладка да запазычанняў з грэчаскай мовы: грэч. eladion ад elaion — 'алей'. А. Брункер разглядае яго ў польскай мове як украінізм і таксама набліжае да алей (Брукн., 686).
Аладка — уласна беларускае ўтварэнне з дапамогай суфікса -к-а ад запазычанага (грэч.) eladion. Літаральнае значэнне — 'алейнае печыва'.
Назвы бульбяных і малочных супаў
Галушкі. Бульбяныя клёцкі, звараныя ў вадзе ці малацэ. Асталосё цесто ад блінцоў, то мо галушкаў наварыць, га? Ст. С.
79 👁