нець, дыял. блинец (Лыс., СЛЛ, 10); славенск. mlinec; в.-л. mlinc, blinc, н.-л. mlync.
Слова ўтворана ад блін з дапамогаю былога памяншальнага суфікса -ец (параўн. кубел і кубелец), які страціў сваё ранейшае адценне ў выніку дыферэнцыяцыі слоў блін (гл.) і блінец.
Блін м. Тоўсты блінец са скваркамі (звычайна ў дарогу). Як паедзяш у балото, то бліноў напяку на дарогу. Кр. Акрамя таго, слова блін мае і значэнне літаратурнага млын. Паехаў да бліна пшаніцу малоць. Гр.
Блін — 'тоўсты блінец са скваркамі', Маст., Ваўк., Слон. (П. С.), Віц. (Нікіф.). Блін — блин (БРС-62).
— Руск. блин, стараруск. блинъ, млинъ, укр. (стар.) блин, (сучасн.) млинець, балг. млин, польск. blin.
Блін з ранейшага млін як вынік дысіміляцыі, якое ад малоць; мъл-инь, суфікс -ін. Літаральнае значэнне — 'прыгатаванае з молатага, мукі' (КЭСРЯ, 38).
Блінчык м. Тоненькі невялікі блінец (пякуць звычайна дзецям). Вам блінцэ, а Коліку блінчык. Ст. С.
Блінчык — тс., Маст., Слон., Ваўк. (П. С.); блінчык — 'невялікі тонкі блінец на малацэ і яйцах', Чэрв. (КСЧ); блінчык — 'тонкая аладка', Малар. (СДСБМ); блінчык — у А. Карпюка (Дзве сасны), А. Кулакоўскага і інш. (КТСБМ); блінчык — блинчик (РБС-37).
Слова блінчык утворана ад блінец з дапамогаю памяншальнага суфікса -ік.
Картаплянік м. Блінец, спечаны амаль з адной цёртай бульбы (з вельмі нязначнай ча-
78 👁