Камякі, толькі мн., абл.— картошка (мятая), пюре (картофельное) (БРС-62); камы, толькі мн., абл.— картофельное пюре (БРС-62).
— Руск. (дыял.) комы — 'яда: шарыкі з расцёртага гароху і тоўчанай бульбы' (СОС, 338), укр. кома, ковма — 'бульбяное пюрэ' (Лыс., СЛЛ, 26).
Камяк — суфіксальнае ўтварэнне (суфікс -як) ад ком, якое бытуе ва ўсходнеславянскіх і балтыйскіх мовах (параўн. латышск. kams — 'камяк'). Літаральнае значэнне слова камяк— 'сціснуты, скамечаны'; параўн. комчыць — 'есці' (у гаворках), комъкати — 'прычашчацца' (Сразн., I, 1267).
Для абазначэння страў, прыгатаваных з бульбы і мукі, бытуюць словы бабка, блінец, блін, аладка, картаплянік, падкалочаныя.
Бабка (бапка) ж. Печыва (звычайна цыліндрычнай формы) з дранай бульбы, прыпраўленай мукою і скваркамі. На дзень сьпяку бапку, надраўшы картопяль. Вар.
Бабка (страва з цёртай бульбы) — бабка (БРС-62). Бульбяная страва атрымала сваю назву ад хлебнага вырабу на аснове агульнасці формы.
Блінец м. Тонкая перапечка з рэдкага цеста (звычайна з дранай бульбы, прыпраўленай мукой), спечаная на скаварадзе. Каму блінец, а каму алатку даць, хлопцы? Пл.
Блінец — блинок (СБН); блінец — блин (РБС-37); блінец, блін — блин (РБС-53); блінец — блин, блинчик (БРС-62).
— Руск. (дыял.) — блинцы (Даль, 1,97); блинец — 'блін' (СРНГ, III, 25); укр. мли
89 👁