(КОС, 342); сушонка — 'сушаная рэпа ці бручка' 19.
Каша ж. Тоўчаная бульба, прыпраўленая маслам, звычайна запечаная ў форме конуса. Як вечарам, то і кашы натаўку, паясьце з малаком — і на ноч будзя з вас. Гр. Паралельна бытуе і састаўная назва картапляна(я) каша. Гр., Зл., Пл. Ужыванне састаўной назвы абумоўлена, відаць, тым, што слова каша мае і іншае значэнне — 'куцця'.
Каша — тс. (ЛП, 381).
Калі прыеду ў вёску нашу і папрашу ў цябе паесці — стаўчы мне бульбяную кашу, засквар, чым маеш ты, нарэшце (П. Броўка, гл. «Полымя», 1962, № 2, стар. 16).
— Руск. (дыял.) кашник — картофельная запеканка (Пособ., 194); укр. кортопляна каша (Лыс., СЛЛ, 26).
Каша—'густая страва з круп'—агульнаславянскае слова. Аўтары КЭСРЯ і Фасмер адносяць яго да ўтварэнняў з суфіксам -j- ад той асновы, што і латышскае kãst — 'цаджу' (Фасм., II, 214).
Першапачатковае значэнне слова — прадукт з тоўчанага зерня.
Камяк м. Слова сустракаецца спарадычна з тым значэннем, што і каша (гл.). Салёнкі будзям есьці ці камяку патаўкчы? Едн.
Камяк — тс., Слон., Маст. (П. С.), Случ. (Мал., БНП); камакі — 'бульбяная каша'— Глушч. (Мат., 114); камы — тс., Шкл. (МДСБМ), Докш. (Мат., 72); камы — 'густое цеста' (СБН).
19 См. Диалектологический сборник. Под редакцией Ягодинского. Вологда, 1941, стр. 40.
77 👁