Утворана слова ад салёныя (картоплі): салён-кі; мадэль тая, што і адваронкі, параўн. солянка — 'булачка, прысыпаная соллю' (Даль, IV, 268).
Пячонкі толькі мн. Печаная ў прыску бульба. Як каравэ пасем, то ўсё пячонкі пячэм у попялі. Ст. С.
Пячонікі, пэчонкі, печонцы, печонкі — тс. (ЛП, 395).
Польск. pieczonka — тс. (Карл.).
Пячонкі ад печаныя (картоплі): печан-кі>>пячонкі, параўн.: печенка — "что-либо печеное (не вареное, не жареное), изготовленное на углях, в горячей золе, в вольном духу печи" (Даль, III, 109).
Асмалёнкі толькі мн. Бульба з прыгаркамі. Малы наш натто асмалёнкі любіць, паскрабе прыгаркі і хрумстая. Гр.
Утворана слова ад асмаленыя (картоплі): асмален-кі>асмалёнкі.
Смажонкі толькі мн. Смажаная бульба. Ні хоч салёнак, так я табе смажонак насмажу на маслі, добро? Гр.
Смажонкі — тс., Глушч. (ДС-59).
Слова не з'яўляецца яшчэ актыўным ва ўжыванні; замест яго часцей скарыстоўваецца састаўная назва смажаныя картоплі. Смажонкі ўзнікла таксама ў выніку «сціскання» састаўной назвы, як і адваронкі, салёнкі, пячонкі, асмалёнкі.
Для абазначэння адной бульбіны ўжываюцца формы адзіночнага ліку гэтых слоў: адваронка, салёнка, пячонка, асмалёнка. Аднаструктурныя ўтварэнні бытуюць і ў рускай народнай мове, параўн.: жаронка — 'яечня'
79 👁