Утворана слова ад салёныя (картоплі): салён-кі; мадэль тая, што i адваронкі, параўн. солянка — 'булачка, прысыпаная соллю' (Даль, IV, 268). Пячонкі толькі мн. Печаная ў прыску бульба. Як каравэ пасем, то ўсё пячонкі пячэм у попялі. Ст. С. Пячонікі, пэчонкі, печонцы, печонкі — тс. (ЛП, 395). Польск. pieczonka — тс. (Карл.). Пячонкі ад печаныя (картоплі): печан-кі пячонкі, параўн.: печенка — "что-либо печеное (не вареное, не жареное), изготовленное на углях, в горячей золе, в вольном духу печи" (Даль, III, 109). Асмаленкі толькі мн. Бульба з прыгаркамі. Малы наш натто асмалёнкі любіць, паскрабе прыгаркі i хрумстая. Гр. Утворана слова ад асмаленыя (картоплі): асмален-кі асмалёнкі. Смажонкі толькі мн. Смажаная бульба. Hi хоч салёнак, так я табе смажонак насмажу на маслі, добро? Гр. Смажонкі — тс., Глушч. (ДС-59). Слова не з'яўляецца яшчэ актыўным ва ўжыванні; замест яго часцей скарыстоўваецца састаўная назва смажаныя картоплі. Смажонкь ўзнікла таксама ў выніку «сціскання» caстаўной назвы, як i адваронкі, салёнкі, пячонкі, асмалёнкі. Для абазначэння адной бульбіны ўжываюцца формы адзіночнага ліку гэтых слоў: адваронка, салёнка, пячонка, асмалёнка. Аднаструктурныя ўтварэнні бытуюць i ў рускай народнай мове, параўн.: жаронка — 'яечня
Дадатковыя словы
зяўляецца, печан-кі>>пячонкі
5 👁