Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
ска-расійска-лацінскім батанічным слоўніку» ca значэннем — бульба'. Кунада — ад назвы краіны Паўночнай Амерыкі — Канада, якая лічыцца радзімай гэтай культуры18. Форма множнага ліку — кунады ўтварылася пад уплывам слова картоплі (гл.). Адваронкі толькі мн. Вараная з шалупіннем бульба, якую лупяць перад ядой. Натто смашныя адваронкі сь сяляццом. Ст. C. Адваронкі — тс., Мает. (П. C.); адвароніцы — тс., Слон. (П. C.), адвараныя — тс., Слон. (МДСБМ). — Руск. (дыял.) варонки—тс. (КОС, 142). Спарадычна сустракаюцца з гэтым значэннем састаўныя назвы: адвараныя картоплі i картоплі з мундзірамі (жартаўлівае). Гр., Ст. C. Узнікла слова адваронкі ад састаўной назвы адвараныя картоплі; суфіксальнае ўтварэнне: адваран-кіадваронкі, параўн. слова паронкі з тым самым значэннем на Глушчыне (ДС-60), Віцебшчыне (BKC) i Магілёўшчыне (СБН). Салёнкі толькі мн. Бульба, якую соляць i чысцяць перад гатаваннем. Салёнкі завем, як скрабем i солімо да варэння, а як ніскрэбеныя варым — гэто адваронкі. Гр. Салёнкі —) тс., Слон. (МДСБМ); салоніцы — тс., Слон. (П. C.); салонікі — 'скрэбеная вараная бульба', Пар. (Мат., 168), пасоланкі, Бяр. (Працы, V, 132): солонцы, солоники, солонцы, салёнки — тс. (ЛП, 406). 18 П. Я. Ч ер н ы X. Очерк русской исторической лексикологии. Древнерусский период, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адваран-кі>адваронкі, варонкй—тс
7 👁
 ◀  / 177  ▶