Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Я. Карскі адносіць луста да запазычанняў з літоўскай мовы. Думку Карскага пацвярджае A. Вяржбоўскі17. У. Даль i А. Брукнер лічаць, што луста i лушчыць, луска — роднасныя словы. А. Брукнер вылучае ў слове луста корань лу- (той, што i ў словах лупіны, лупа) ca значэннем — 'абцінаць, абрэзваць' (Брукн., 315). Абёртуха ж. Вялікая, на ўвесь бохан, скіба хлеба (пірага). Рука адломіцца ад гэтае абёртухі. Гр. Обэртуха — 'вялікая скібка хлеба' (ЛП, 51). Паходзіць слова ад абвярнуць — 'кругом бохана абрэзаць лусту'; абверт-уха абертуха. Кусок м. 1. Кавалак хлеба, пірага. Mo табе кусок адламаць хлеба да зьзясі, га? Св. 2. Недаедзены (закутаны) кавалак хлеба (пірага). Хай сам даядая, ніхто яго кусок ні ёсьцімя. Гр. Kyc: 1) колькасць адкушанага хлеба, 2) кусок, 3) яда; кусочкі — "милостынное подаяние" (СБН); кусанак — 'недаедзены кавалак' (хлеба, булкі), Бял. (Мат., 32); кусанак — агрызак', Віц. (ВКС). Кусок — кусок (БРС-62). — Руск. кусок: 1) асобная частка чаго-небудзь, 2) адрэз тканіны; кусок: 1) частка адкушанага; 2) частка наогул, луста, скіба; 3) дэлае прынятай велічыні (Даль, II, 225); укр. кусок, чэшск. kousek, польск. kąsek i інш. Кусок — ад ранейшага кусу вядомага ў славянскіх i іншых індаеўрапейскіх мовах 17 A. В я р ж б о ў с к і. Беларуска-літоўскія лексічныя ўзаемасувязі. Канд. дыс. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 177  ▶