Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
ЭСРЯ, I, 419): кус-ок; суфікс -ок страціў памяншальнае значэнне; памяншальным да кусок выступае цяпер слова кусочак. Асушак м. Адрэзаны засохлы кавалак хлеба. I асушку рад быў бы ў вайну, да ні было яго. Kp. Асушак — сухарь (РБС-53); асушак — сухая корка хлеба (БРС-62). — Руск. сухарь; укр. сухар. Асушак — прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад суш (суша): а-суш-ак, параўн. аднаструктурнае акраец, аполак. Сухар м. Высушаная скібачка хлеба, якую ядуць размачыўшы; слова бытуе часцей у форме множнага ліку — сухары (сухарэ). Хоць сухар які размачы да зьзеш, як хлеп вышаў. Kp. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Утворана ад сухі: сух-ар. Скарынка ж. Хлеп атпёксг, уся скарынка адвальваяцца. Дзяр. Скарынка — корка, корочка (БРС-62). — Руск. корка, дыял. с коринка (Даль, VI, 204, Пособ., 197), скорка (Даль, IV, 204); укр. скорина, скоринка\ польск. skórka. Скарынка ад скарына, якое ад агульнаславянскага (с) кора — 'скарынка, скура'; корань той, што i ў слове кара (ЭСРЯ, II, 306). Літаральнае значэнне слова скарынка — 'кара хлеба', параўн. руск. корка. Мякіш м. Адно мякіш яму давай, скарынкі ўжэ ні ўкусіць. Св. Агульнаславянскае слова. Паходзіць ад ранейшага мякъ — мяккі', суфікс -іш (ЭСРЯ, I, 582; ЧЭСРЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асўшак
11 👁
 ◀  / 177  ▶