скай i верхня- i ніжнялужыцкай мовах i лічыць старым запазычаннем з германскіх моў (ЭСРЯ, II, 297—298). А. Брукнер мяркуе, што skiba з польскай мовы прыйшло ва ўсходнеславянскія, a ў польскай яно з нямецк. Sciba. Я. Карскі таксама гэтай думкі, але першакрыніцай лічыць ісландск. skifa. Заслугоўвае ўвагі паметка Даля, які бачыць роднаснасць слоў скіба i скепать, счепать (IV, 195—196). Гэту думку пацвярджае M. O. Коген, які адносіць скіба да таго кораня, што i аскепак 16. Відаць, слова скіба (скібка) —' агульнаславянскае, таго кораня, што i скепка (шчэпка). Скібка — памяншальнае ўтварэнне ад скіба\ у сувязі ca знікненнем апошняга скібка перастала ўсведамляцца як памяншальнае, стала нейтральным, ад яго ўтварылася памяншальнае скібачка. Луста ж. Тоўская, вялікая скіба хлеба (пірага). Лусту атпудзіў i жарэ папоўніцы, a другія хай сьлінку пускаюць. Kp.. Луста — скібка', Чэрв. (КСЧ); луста: 1) скіба, 2) ежа, якую бяруць з сабой, калі едуць куды-небудзь на працяглы час, Докш. (Мат., 74); луста, лустачка — 'скіба хлеба, пірага' (СБН). Луста — ломоть (РБС-53); луста — (преимущественно о хлебе) ломоть (БСР-62). — Руск. (дыял.) луста, лустка, лусточка — "ломоть, срезок, скосок" (Даль, II, 274). 16 М. О. Коген. Этымалагічныя нататкі. — Працы класа філалогіі. Запіскі аддзела гуманітарных навук, т. I. Мінск, 1928, стар
Дадатковыя словы
атпўдзіў, лўста
10 👁