Назвы частак бохана Акраец (акрияц) м. Каб ні так крышыўсё ў дарозі, вазьмі акраяц (хлеба). Св. Акраец — першая, крайняя луста хлеба, Чэрв. (КСЧ); акрай—ў тс., Віц. (KCB); краец i акраец (СБН); скрайчык — акраец, Малар. (МДСБМ). Акраец — горбушка, краюха (БСР-62). — Руск. краюха — 'акраец, скібка, луста', дыял. окраец (заходи.)— краюшка, горбушка; окраек — тс. (Даль, II, 590); укр. окраець. Даль адносіць акраец да абкроіць. А. Праабражэнскі звязвае гэта слова з край, якое ад краяти (шматкратнае трыванне ад кроіць; ЭСРЯ, 1,376). Утворана слова акраец прыставачна-суфіксальным спосабам ад край: а-край-эц; параўн. аднаструктурныя асушак, аполак. Скі'бка (скіпка) ж. Луста, скіба. Рас мяне дома німа, сама аткрой скіпку хлеба, намаш маслам i еш. Чаго быць галоднаму\ Ст. C. Скібка — луста', Ваўк., Мает., Слон., Бераст. (П. C.); ськіпка — тс., Бял. (Мат., 50); скібка — памянш. ад скіба (СБН). Скіба, скібка —» краюха, краюшка (РБС53); скіба: 1) краюха, ломоть; 2) пласт земли (при пахоте); скібка — краюшка, ломтик (БРС-62). — Руск. (дыял.) скиба, скибка (курск., арлоўск., смаленск.) i скепка, скебка, скипа — 'шчэпка, луста, асабліва хлеба'; скиба—'пласт зямлі' (Даль, IV, 195—196); укр. скиба, скибка-, польск. skiba — 'пласт зямлі, луста хлеба'. А. Праабражэнскі адзначае гэта слова i ў чэш
Дадатковыя словы
акрйяц, краятй
12 👁