Булка ж. 1. Пшанічнае печыва дзецям (звычайна з астаткаў цеста ад пірага). Сыгякла шэсць пірагоў i дзьве ішчэ булкі вышло. Гр. 2. Фабрычны пшанічны хлеб. Узлу у лаўцы дзьве баханкі чорнага й булку. Кр. 3. Баханка фабрычнага чорнага хлеба. Булак сотри возьмяш (хлеба) Ст. С. Найбольшае пашырэнне мае слова булка з першым значэннем. 3 апошнімі двума значэннямі слова ўспрымаецца як новае. Булка —* 'жытні хлеб, невялікі' (СБН, ВКС). Булка—'хлеб з пшанічнай муці' (РБС-53); булка — ' булка'; 'хлеб, каравай' (БРС-62). — Укр. булка — тс., руск. булка — тс.; булка: 1)"пшеничный хлеб в Южной России; 2) „хлебец немецкого печенья" (Даль, I, 140). Булка — запазычанне з польский мовы. Польск. bulka, як сцвярджае Я. Карскі, з нямецк. Beule. Ф. Слаўскі параўноўвае bulka ca шведскім bulle — 'хлеб, булка' (Сл., I, 50). А. Брукнер адносіць слова да лац. bulla—'гуз, пухір', адкуль i бульба. Паводле яго слоў, у старапольскай мове ўжывалася састаўная назва bulka chleba; булка ў сучасным яго значэнні — з XV ст. (Брукн., 48). М. Фасмер дапускае роднаснасць слова булка са словамі булава, булдырь i параўноўвае з лац. bulla — 'выпукласць, пухір' (Фаем., I, 239). Думка Фасмера заслугоўвае ўвагі. У даследаваных гаворках булка — гэта i назва гарбатага чалавека. Магчыма, у слове булка трэба бачыць індаеўрапейскі корань — bul, параўн. стараінд. bulis — 'зад, сярэднелітоўск. bulis — ягадзіцы', лац. bulla — 'пухір
7 👁