Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Руск. дыял. (захода.) бохан, боханец — "коровай хлеба, букатка, коврига" (Даль, I, 120); бохон — 'каравай хлеба' (СРНГ, ІП, 139); укр. бухан, буханець — бохан'; польск. bochenek, bochen — тс., чэшск. bochnik — тс. Я. Карекі лічыць гэта слова запазычаным з польскай мовы, дзе bochen ад нямецк. Bache. А. Брукнер разглядае слова bochen як новае ў польскай мове, якое паходзідь ад старога bochnek (як tanc ад taniec), якіе з нямецк. fochenz (e) лац. focacia ад focus — агонь' (Брукн., 33). Ф. Слаўскі i M. Фасмер адносяць гэта слова да сярэдневерхненямецкага vochenz (e) — 'белы хлеб, род выпечкі' (Сл., I, 38, Фаем., I, 254). Баханка ж. 1. Невялікі дамашні бохан хлеба. Каб бохан быў, то хваціло n, a баханкі замало. Kp. 2. Булка чорнага хлеба фабрычнага вырабу. Яг будзяш у лаўцы, то i мне купіш баханкаў дзьве хлеба. Ст. C. Баханка — каравай, буханка (БРС-62); буханка \ каравай хлеба (РБС-53). — Руск. буханка, укр. буханка, польск. bochanek, чэшск. bochanek. Аўтары КЭСРЯ (стар. 50) лічаць слова буханка ў рускай мове ўтварэннем дыялектнапрастамоўнага характару ад бухонъ, запазычанага рускай мовай з польскай. Баханка, на нашу думку, — ад польскага bochanek, перааформленае пад уплывам назоўнікаў жаночага роду бондачка, булка. Можна дапусціць i ўласнае памяншальна-ласкальнае ўтварэнне гэтага слова ад бохан: на ўзор бонда — бондачка (гл.): бахан-ка (баханачка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶