Падскрэбуха (пацскрэбуха) ж. Маленькая баханка хлеба з аскробкаў цеста. Пацскрэбуха адна засталася, то каб языка ні застраміў ядучы. Kp. Поскрибуха, паскрэбушка, пашкребуха, поскребка: 1) паскробак (булка); 2) кусочак цеста на закваску (ЛП, 399). Падскробак: 1) маленькая булачка з аскробкаў цеста ў дзяжы; 2) апошняе дзіця (СБН). Паскрэбак — 'саскрэбеныя астаткі ежы', паскрэбкі — поскрёбки, оскрёбки (БРС-62). — Руск. поскрёбыш, проскрёбки — паскрэбак', дыял. подскрёб, подскрёбки, подскрёбыш— 'астаткі цеста з дзяжы' (Даль, III, 204); укр. вишкребок, вишкребки — тс. Падскрэбуха — ад падскрэбці\ суфіксальнае ўтварэнне; падскрэб-уха. Ляпняк м. Няўдалы, сыраваты, ліпкі хлеб. Ні ўдаўсё хлеп, ляпняк некі. Гр. Лэпеш, ляпёш, ляпёшка: 1) лепёха; 2) толстый блин из тертого картофеля с мукой; 3) о неукислом, неудавшемся хлебе (ЛП, 387). Відаць, лямпяк паходзіць ад ляпаць — абыяк рабіць што-небудзь: ляп-няк. Хлеб мог атрымаць назву i паводле ўласцівасці ліпнуць да зубоў. У такім разе: ліпн-як, якое ў выніку прыпадабнення галоснага i да а (я) дало ляпняк, параўн. лепень — 'мокры снег' (Даль, II, 248). Бохан м. Яг б ало то ўсё дома пяклі хлеп, боханаў с п'яць ці боляй у печыві. Гр. ўсходнелітоўскага banda — булка (гл. яго канд. дыс. «Беларуска-літоўскія лексічныя ўзаемасувязі». Мінск, 1960, стар
Дадатковыя словы
поскрйбуха, пяць
6 👁