Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Сухарык м. Здобнае печыва з пшанічнай мукі, мае выгляд добра падсушанай аладкі. Mo сухарыкаў сьпякчы c таго цеста, што ад бапкі асталосё. Гр. Сухарык — 'коржык з прэснага цеста на смятане' (ЛП, 407). Утворана слова ад сухар: сухар-ык\ параўн. сухарыш — 'хлебны сухар' (Даль, IV, 366.) Печыва атрымала сваю назву паводле ўласцівасці (добра падсушанае печыва). Бондачка ж. Невялікая булачка, якую пякуць дзецям з рэшткаў хлебнага цеста. Ішчэ трохі асталосё цеста, то бондачку дзіцяці сьпяку. Ст. C. Гэта слова ўжываецца таксама ca значэннем 'кусочак цеста, што пакідаюць у дзяжы для закваскі'. Спарадычна сустракаецца i бонда, але толькі як жартаўлівае ca значэннем каравяк'. Бонда — 'булачка на дражджах', Слон. (МДСБМ), 'выпечка з хлебнага цеста', Haвагр. (МДСБМ), 'скавароднік, перапечка' (Сцяшк.); бонда: 1) бочка, кадушка; 2) хлеб; 3) выслужаная доля зямлі (СБН), бондачка — 'маленькая булачка хлеба, спечаная спецыяльна дзецям' (СБН). Бондачка — памяншальнае ўтварэнне ад бонда (суфікс -ачк-а), якое, як заўважае Я. Карскі, з літоўскай мовы: літоўск. baridos — прысевак' 15. 15 E. К а р с к и й. К вопросу о влиянии литовского и латышского языка на белорусское наречие. РФВ, т. XIX. Варшава, 1903. А. А. Вяржбоўскі адносіць бонда да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 177  ▶