Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
ці круглы камяк (хлеба, сыру); 2) пшанічны хлеб на малацэ, з яйцамі i маслам, печаны ў пасудзіне клінам (каравайніку); 3) прэсны хлеб, праснак; 4) круглы пірог з курыцаю; 5) круглы падводны камень (Даль, II, 89); укр. коровай—'вясельны хлеб', стараруск. коровай, старасл. кравай—'род хлеба', славенск. kravaj, балг. кравай — 'круглы хлеб' (на вяселлі i інш.), с.-х. краваль — 'каравай, які прыносяць госці маладым'. A. Праабражэнскі паходжанне слова каравай лічыць няясным. M. Фасмер i аўтары КЭСРЯ дапускаюць магчымым утварэнне яго ад карова, суфікс -ай (параўн. малачай), бо назвы жывёлін часта скарыстоўваюцца для назвы печыва з цеста (Фаем., II, 332). Пышка ж. Салодкае печыва з пшанічнай мукі, мае выгляд аладкі. Пышкі бало пяклі дзецям на блясі ў печы. Ст. C. Пышка — 'ляпёшка з пшанічнай мукі або з ячменнай ці грэцкай', Малар. (МДСБМ); пышка: 1) тонкая аладка з белай мукі; 2) варэнік з мясам, Бых. (МДСБМ), Радашк. (МДСБМ). Пышка — пышка (БРС-62). — Руск. пышка — 'пухлая круглая булачка'; перан. пра пухлае, поўнае дзіця, жанчыну; дыял. пышка — "оладка, рыхлая хлебная перепелка, пряжица" (Даль, III, 546). А. Праабражэнскі адносіць пышка (булачка) да пыхаць, пышу — 'гарэць, награвацца', ад пухнуць (ЭСРЯ, И, 161). Аўтары КЭСРЯ (271) бачаць у слове пышка суфіксальнае ўтварэнне ад той самай асновы, што i пыхцець, пышны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 177  ▶