Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
мовы (польск. sitniak), якая выконвала функцию дзяржаўнай у Заходняй Беларусі (1921 — 1939 гг.). Бабка (бипка) ж. Салодкі пшанічны хлеб, мае форму куліча. Бапку на малацэ рашчыняям, яйца б'ем, цукяр сыплям; пячэм адно на вёлько сьвято. Гр. Бабка — тс., Ваўк., Мает., Слон. (П. C). Бабка — кулич, баба (БРС-62). — Руск. баба — 'род пірожнага', дыял. баба — 'булка з пшанічнай мукі', мае цыліндрычную форму (COC, 18); баба — 'здобнае печыва на дражджах, род высокага куліча, каравая' (Даль, I, 32); бабка — 'здобная булка' (ПОС, 84); укр. баба, польск. babka — 'печыва круглай формы' (Карл.). Паходзіць слова ад баба, суфікс -к-a. А. Брукнер адносіць баба да пераноснага ўжывання слова баба — жанчына' (Брукн., ~9), параўн.: бабайка: 1) старуха, бабушка; 2) кушанье из гречневой муки, запеченное в небольшой глиняной форме в виде усеченного конуса (СРНГ, II, 16). Каравай м. Вясельнае здобнае печыва з пшанічнай мукі, якім маладыя абдзельваюць гасцей. Каравай бяс шышак ні бывая. Кожнаму кусочак караваю ш шышкаю даюць маладыя. Гр. Каравай — 'белы пірог, які дзеляць на апошняй вясельнай бяседзе: рэжуць на кусочкі i прадаюць гасцям i чужым' (КСЧ). Каравай — 'абрадавы хлеб' (БРС-62). — Руск. каравай — 'вялікі круглы хлеб'; каравай — 'вясельны пірог' (COC, 345), каравай i коровай: 1) наогул непачаты цэлы хлеб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бем, бйпка
6 👁
 ◀  / 177  ▶