Старонка 27
◀ / 177 ▶
Назвы частак бохана Акраец (акраяц) м. Каб ні так крышыўсё ў дарозі, вазьмі акраяц (хлеба). Св. Акраец — першая, крайняя луста хлеба, Чэрв. (КСЧ); акрай — тс., Віц. (КСВ); краец і акраец (СБН); скрайчык — акраец, Малар. (МДСБМ). Акраец — горбушка, краюха (БСР-62). — Руск. краюха — 'акраец, скібка, луста', дыял. окраец (заходн.) — краюшка, горбушка; окраек — тс. (Даль, II, 590); укр. окраець. Даль адносіць акраец да абкроіць. А. Праабражэнскі звязвае гэта слова з край, якое ад краяти (шматкратнае трыванне ад кроіць; ЭСРЯ, I, 376). Утворана слова акраец прыставачна-суфіксальным спосабам ад край: а-край-эц; параўн. аднаструктурныя асушак, аполак. Скібка (скіпка) ж. Луста, скіба. Рас мяне дома німа, сама аткрой скіпку хлеба, намаш маслам і еш. Чаго быць галоднаму! Ст. С. Скібка — 'луста', Ваўк., Маст., Слон., Бераст. (П. С.); ськіпка — тс., Бял. (Мат., 50); скібка — памянш. ад скіба (СБН). Скіба, скібка — краюха, краюшка (РБС-53); скіба: 1) краюха, ломоть; 2) пласт земли (при пахоте); скібка — краюшка, ломтик (БРС-62). — Руск. (дыял.) скиба, скибка (курск., арлоўск., смаленск.) і скепка, скебка, скипа — 'шчэпка, луста, асабліва хлеба'; скиба — 'пласт зямлі' (Даль, IV, 195—196); укр. скиба, скибка; польск. skiba — 'пласт зямлі, луста хлеба'. А. Праабражэнскі адзначае гэта слова і ў чэш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 177 ▶