скай і верхня- і ніжнялужыцкай мовах і лічыць старым запазычаннем з германскіх моў (ЭСРЯ, II, 297—298). А. Брукнер мяркуе, што skiba з польскай мовы прыйшло ва ўсходнеславянскія, а ў польскай яно з нямецк. Sciba. Я. Карскі таксама гэтай думкі, але першакрыніцай лічыць ісландск. skifa.
Заслугоўвае ўвагі паметка Даля, які бачыць роднаснасць слоў скіба і скепать, счепать (IV, 195—196). Гэту думку пацвярджае М. О. Коген, які адносіць скіба да таго кораня, што і аскепак 16. Відаць, слова скіба (скібка) — агульнаславянскае, таго кораня, што і скепка (шчэпка).
Скібка — памяншальнае ўтварэнне ад скіба; у сувязі са знікненнем апошняга скібка перастала ўсведамляцца як памяншальнае, стала нейтральным, ад яго ўтварылася памяншальнае скібачка.
Луста ж. Тоўская, вялікая скіба хлеба (пірага). Лусту атпудзіў і жарэ папоўніцы, а другія хай сьлінку пускаюць. Кр.
Луста — 'скібка', Чэрв. (КСЧ); луста: 1) скіба, 2) ежа, якую бяруць з сабой, калі едуць куды-небудзь на працяглы час, Докш. (Мат., 74); луста, лустачка — 'скіба хлеба, пірага' (СБН).
Луста — ломоть (РБС-53); луста — (преимущественно о хлебе) ломоть (БСР-62).
— Руск. (дыял.) луста, лустка, лусточка — "ломоть, срезок, скосок" (Даль, II, 274).
16 М. О. Коген. Этымалагічныя нататкі. — Працы класа філалогіі. Запіскі аддзела гуманітарных навук, т. I. Мінск, 1928, стар. 236—237.
101 👁