ці круглы камяк (хлеба, сыру); 2) пшанічны хлеб на малацэ, з яйцамі і маслам, печаны ў пасудзіне клінам (каравайніку); 3) прэсны хлеб, праснак; 4) круглы пірог з курыцаю; 5) круглы падводны камень (Даль, II, 89); укр. коровай—'вясельны хлеб', стараруск. коровай, старасл. кравай—'род хлеба', славенск. kravâj, балг. кравай — 'круглы хлеб' (на вяселлі і інш.), с.-х. краваль — 'каравай, які прыносяць госці маладым'.
А. Праабражэнскі паходжанне слова каравай лічыць няясным. М. Фасмер і аўтары КЭСРЯ дапускаюць магчымым утварэнне яго ад карова, суфікс -ай (параўн. малачай), бо назвы жывёлін часта скарыстоўваюцца для назвы печыва з цеста (Фасм., II, 332).
Пышка ж. Салодкае печыва з пшанічнай мукі, мае выгляд аладкі. Пышкі бало пяклі дзецям на блясі ў печы. Ст. С.
Пышка — 'ляпёшка з пшанічнай мукі або з ячменнай ці грэцкай', Малар. (МДСБМ); пышка: 1) тонкая аладка з белай мукі; 2) варэнік з мясам, Бых. (МДСБМ), Радашк. (МДСБМ).
Пышка — пышка (БРС-62).
— Руск. пышка — 'пухлая круглая булачка'; перан. пра пухлае, поўнае дзіця, жанчыну; дыял. пышка — "оладка, рыхлая хлебная перепечка, пряжица" (Даль, III, 546).
А. Праабражэнскі адносіць пышка (булачка) да пыхаць, пышу — 'гарэць, награвацца', ад пухнуць (ЭСРЯ, II, 161). Аўтары КЭСРЯ (271) бачаць у слове пышка суфіксальнае ўтварэнне ад той самай асновы, што і пыхцець, пышны.
87 👁