мовы (польск. sitniak), якая выконвала функцыю дзяржаўнай у Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.).
Бабка (бапка) ж. Салодкі пшанічны хлеб, мае форму куліча. Бапку на малацэ рашчыняям, яйца б’ем, цукяр сыплям; пячэм адно на велько сьвято. Гр.
Бабка — тс., Ваўк., Маст., Слон. (П. С).
Бабка — кулич, баба (БРС-62).
— Руск. баба — ’род пірожнага’, дыял. баба — ’булка з пшанічнай мукі’, мае цыліндрычную форму (СОС, 18); баба — ’здобнае печыва на дражджах, род высокага куліча, каравая’ (Даль, I, 32); бабка — ’здобная булка’ (ПОС, 84); укр. баба, польск. babka — ’печыва круглай формы’ (Карл.).
Паходзіць слова ад баба, суфікс -к-а. А. Брукнер адносіць баба да пераноснага ўжывання слова баба — ’жанчына’ (Брукн., 9), параўн.: бабайка: 1) старуха, бабушка; 2) кушанье из гречневой муки, запеченное в небольшой глиняной форме в виде усеченного конуса (СРНГ, II, 16).
Каравай м. Вясельнае здобнае печыва з пшанічнай мукі, якім маладыя абдзельваюць гасцей. Каравай бяс шышак ні бывая. Кожнаму кусочак караваю ш шышкаю даюць маладыя. Гр.
Каравай — ’белы пірог, які дзеляць на апошняй вясельнай бяседзе: рэжуць на кусочкі і прадаюць гасцям і чужым’ (КСЧ).
Каравай — ’абрадавы хлеб’ (БРС-62).
— Руск. каравай — ’вялікі круглы хлеб’; каравай — ’вясельны пірог’ (СОС, 345), каравай і коровай: 1) наогул непачаты цэлы хлеб
77 👁