пшанічны'; 'сітны хлеб без прыправы'; 'пшанічнае печыва з начынкаю'; у тамбоўскіх, курскіх, разанскіх, маскоўскіх гаворках пірог — 'пшанічны хлеб без начынкі' (Даль, III, 112; Бурнашов, Опыт словаря...); укр. пиріг — 'пірог', польск. pieróg — тс.
А. Сабалеўскі адносіць пірог да пыро 'пшаніца': pyrog — 'пшанічны хлеб'; форма пірог узнікла пад уплывам пір (РФВ, 66, 348). А. Праабражэнскі зазначае, што санскрыцкае puras таго кораня, што і славянскае пыро — 'пшаніца', і мае значэнне — 'пірог, ляпёшка' (ЭСРЯ, II, 60).
А. Брукнер лічыць, што пірог паходзіць ад пір, суфікс -ог, як і ў слове тварог (стар. 410). Гэтай думкі і аўтары КЭСРЯ. П. Я. Чарных сцвярджае, што пірог ад пыро 14.
Сітняк м. Фабрычнае печыва з пытляванай жытняй мукі. Натто смашны сітняк, як сьвежы. Гр.
Сітняк — 'сітны хлеб', Маст., Ваўк., Слон., Бераст. (П. С.), сітніца — тс., Глушч. (ДС-60), Чэрв. (КСЧ); сітніца — 'сітны рыначны хлеб' (СБН).
Сітніца — ситник (РБС-53, БРС-62).
— Руск. ситник, укр. ситник, польск. sitniak — тс.
Паходзіць слова сітняк ад сіта, суфіксальнае ўтварэнне: сіта — сітны — сітняк.
Літаральнае значэнне — 'з-пад сіта' (з мукі, прасеянай на сіта).
Магчыма, што ў форме сітняк слова замацавалася ў гаворках пад уплывам польскай
14 П. Я. Черных. Очерк русской исторической лексикологии. Древнерусский период. М., 1956, стр. 67.
92 👁