Сухарык м. Здобнае печыва з пшанічнай мукі, мае выгляд добра падсушанай аладкі. Мо сухарыкаў сьпякчы с таго цеста, што ад бапкі асталосё. Гр.
Сухарык — 'коржык з прэснага цеста на смятане' (ЛП, 407).
Утворана слова ад сухар: сухар-ык; параўн. сухарыш — 'хлебны сухар' (Даль, IV, 366.) Печыва атрымала сваю назву паводле ўласцівасці (добра падсушанае печыва).
Бондачка ж. Невялікая булачка, якую пякуць дзецям з рэшткаў хлебнага цеста. Ішчэ трохі асталосё цеста, то бондачку дзіцяці сьпяку. Ст. С.
Гэта слова ўжываецца таксама са значэннем 'кусочак цеста, што пакідаюць у дзяжы для закваскі'.
Спарадычна сустракаецца і бонда, але толькі як жартаўлівае са значэннем 'каравяк'.
Бонда — 'булачка на дражджах', Слон. (МДСБМ), 'выпечка з хлебнага цеста', Навагр. (МДСБМ), 'скавароднік, перапечка' (Сцяшк.); бонда: 1) бочка, кадушка; 2) хлеб; 3) выслужаная доля зямлі (СБН), бондачка — 'маленькая булачка хлеба, спечаная спецыяльна дзецям' (СБН).
Бондачка — памяншальнае ўтварэнне ад бонда (суфікс -ачк-а), якое, як заўважае Я. Карскі, з літоўскай мовы: літоўск. bandos — 'прысевак' 15.
15 Е. Карский. К вопросу о влиянии литовского и латышского языка на белорусское наречие. РФВ, т. XIX. Варшава, 1903. А. А. Вяржбоўскі адносіць бонда да
97 👁