Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
та го, слова хлеб абазначае: 1) цеста, з якога пякуць хлеб, 2) пражытак, харчаванне, сродак існавання. 1. Пара печ напалъвацъ: хлеп патходзіць. Зл. 2. На чужом хлебі сядзіць i ішчэ агрызаяцца. От чалавечына\ Ст. C. Ba ўсходнеславянскай мове слова хлеб мела наступныя значэнні: 1) хлебная расліна, збожжа; 2) зерне з хлебных злакаў; 3) прадукт харчавання — печаны хлеб; 4) ежа, харчаванне, гасцінец; 5) сродкі існавання (Срази., III, 1371 — 1373). У старой беларускай мове гэта слова (хлеб) захоўвала ўсе значэнні ўсходнеславянскай пары 12. У сучаснай беларускай літаратурнай мове слова хлеб мае больш вузкае значэнне ('прадукт харчавання; ежа i сродкі існавання'). Звужэнне семантыкі слова адбылося ў вышку таго, што некаторыя значэнні слова хлеб сталі перадавацца асобнымі словамі: зерне' i расліна' — лексемай збожжа, 'белы хлеб'— лексемай пірог. Такім чынам, асноўнае значэнне слова хлеб у гаворках — 'чорны, жытні хлеб' 13, Новае значэнне 'печаны прадукт з мукі' развіваецца пад уплывам літаратурнай мовы, у прыватнасці састаўных назваў белы хлеб i чорны хлеб. Хлеб — агульнаславянскае слова, уласцівае i старагерманскім мовам. Этымалогія яго 12 Е. С. М я д е л ь с к а я. Лексіка Супрасльскага летапісу. Канд. дыс. Мінск, 1958, стар. 150. 13 3 такім вузкім значэннем бытуе гэта слова i ў рускіх народных гаворках. Гл.: В. П. С т р о г о в а. Лексика говоров по течению реки Меты. Канд. дисс. М., 1955. 2. П. У. Сцяцко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶