Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Палудзенъ — гэта i назва прыёму ежы ў 14—15 гадзін, i час яе прыёму — сярэдзіна дня, i напрамак свету — поўдзень. Полу день, полудэнь, полудзень: 1) 'лёгкая пасляабедзенная яда'; 2) абед'; 3) 'абед на полі' (ЛП, 398). Полудзень — полдник (БРС-62, РБС-53). — Руск. полдник — полудзень', дыял. полудень—'сярэдзіна дня, 12 гадзін, абед' (Даль, III, 250); укр. полудень, полуденок. Страва атрымала сваю назву ад часу яе прыёму. Падвячорак м. Страва, прыгатаваная для яды пад вечар. Кап падвячорак зьзеу, то дажаў бы мо, а так аслабеў. Ст. С. Падвячорак — полудзень', Чэрв. (КСЧ); подвичорок (ЛП, 397). Павячорак — разм. полдник (БРС-62). — Руск. (дыял.) подвечерок — "полдник, еда между обедом и ужином" (Даль, III, 164), польск. podwieczorek — полудзень'. Утворана слова ад спалучэння пад вечар: пад-вячор-ак. Вячэра. Вячэра слабая, каб ночу ні ўставаць есьці. Мо яшчэ што зьзесьці} Кр. Агульнаславянскае слова, утворана ад вечар, суфікс -j-a u. Назвы хлебных вырабаў Хлеб (хлеп) м. Харчовы прадукт, які выпякаецца з жытняй мукі. Распанелі ўжэ, хлеба ні хочуць есьці, да давай пірага. Гр. Акрамя 11 А. М е й е. 289. Общеславянский язык. М., 1951, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 177  ▶